Каманда БДУІР выступіць чэмпіянату сьвету па праграмаваньні ў ЗША
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
10.12.2016 17:45
Праграмісты з Менска аказаліся сярод 17 найлепшых камандаў рэгіёну Ўсходняй Эўропы.
pixabay.com
Каманда Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту інфарматыкі й радыёэлектронікі прадставіць Беларусь у фінале прэстыжнага сусьветнага першынства па праграмаваньні сярод студэнтаў у ЗША – паведамляе інфармагенцтва БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Міністэрства адукацыі.
Каманда студэнтаў факультэта кампʼютэрных сыстэмаў і сетак БДУІР у складзе Андрэя Волчака (капітан), Андрэя Собаля і Аляксея Вісьцяжа прайшла некалькі этапаў міжнародных спаборніцтваў і заслужыла права прадстаўляць унівэрсытэт у фінале чэмпіянату сьвету па праграмаваньні ў ЗША. Фінал пройдзе ў траўні 2017 года ў горадзе Рапід-Сіці (Паўднёвая Дакота).
Усяго ў адборачных этапах паўночна-ўсходняга эўрапейскага рэгіёну ўдзельнічала 1341 каманда. У фінал прайшлі па адной камандзе ВНУ Армэніі, Беларусі, Латвіі, Летувы і 13 расейскіх камандаў.
БелаПАН/ап