Logo Polskiego Radia
Print

Аўтарам расейскіх імпэрскіх сайтаў пагражае ад 5 да 12 гадоў турмы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.12.2016 16:42
«Апошнім часам мы бачым сымптомы на разгортваньне прапагандысцкай антыбеларускай кампаніі ў расейскіх СМІ».
Michael Coghlan/.com

Арыштаваным аўтарам расейскіх імпэрскіх сайтаў Юрыю Паўлаўцу й Дзьмітрыю Алімкіну пагражае ад 5 да 12 гадоў зьняволеньня за распальваньне міжнацыянальнай варожасьці. «Я лічу, што вельмі няправільна, калі ўлада арыштоўвае людзей за тое, што яны думаюць услых, выказваюць сваю пазыцыю», – сказала былы кандыдат на пасаду прэзыдэнта Тацьцяна Караткевіч.

Аглядальнік Аляксандр Класкоўскі лічыць, што ў артыкулах гэтых аўтараў ёсьць прыкметы распальваньня нацыянальнай варожасьці.

«Тут, на мой погляд, той выпадак калі відавочна мы бачым менавіта злоўжываньне свабодай слова. Безумоўна, ва ўсёй гэтай гісторыі, паклаўшы руку на сэрца, палітычны аспэкт таксама прысутнічае. Апошнім часам мы бачым сымптомы на разгортваньне прапагандысцкай антыбеларускай кампаніі ў расейскіх СМІ й бачна, што гэта ўжо адбудоўваньне, які ў свой час расейская прапаганда адбудавала супраць Украіны», – лічыць Класкоўскі.

Дзьмітрый Алімкін пісаў для «Рэгнум» пад псэўданімам «Ала Бронь», дзе Беларусь называў «зварʼяцелай недадзяржавай», а беларускі акцэнт – «прыкметай нізкага паходжаньня». У сваю чаргу Юрый Паўлавец вядомы сваім заходнерусізмам і барацьбой з «русафобіяй». Сьледчы камітэт падазрае, што ён пісаў пад псэўданімамі Павел Юрынцаў і Мікалай Радаў. Падазроныя затрыманыя й заключаныя пад варту.

рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт