Беларусы сёлета прадалі валюты больш, чым купілі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
09.12.2016 14:37
За 11 месяцаў фізычныя асобы прадалі банкам наяўнай і безнаяўнай валюты на 6,973 млрд даляраў.
www.flickr.com/401(K) 2012
У студзені-лістападзе 2016 года жыхары Беларусі прадалі валюты больш, чым купілі. Пра гэта сьведчыць статыстыка Нацыянальнага банка краіны.
За 11 месяцаў фізычныя асобы прадалі банкам наяўнай і безнаяўнай валюты на 6,973 млрд даляраў у эквіваленце. За той самы час набылі грамадзяне толькі 5,177 млрд. Атрымліваецца, што чысты продаж замежнай валюты склаў 1,796 млрд даляраў.
Субʼекты гаспадараньня-рэзыдэнты Беларусі за 11 месяцаў 2016 года прадалі замежнай валюты на 14,525 млрд даляраў у эквіваленце, а набылі – 14,479 млрд даляраў.
За той самы час нерэзыдэнты Беларусі прадалі валюты на 604,28 млн даляраў у эквіваленце, а набылі – 189,49 млн даляраў.
эўрарадыё/вс