Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі падаражэе бытавая тэхніка

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.12.2016 09:22
Да гэтага прывядзе абавязковая сэртыфікацыя па энэргаэфэктыўнасьці.
foto: pixabay.com

Сэртыфікацыя бытавой тэхнікі будзе мець шэраг нэгатыўных наступстваў і прывядзе да ўшчамленьня інтарэсаў спажыўцоў. Такое меркаваньне БелаПАН выказалі кіраўнікі беларускіх бізнэс-асацыяцый, камэнтуючы нядаўняе рашэньне ўрада аб абавязковай сэртыфікацыі да 1 лютага 2017 года практычна ўсёй бытавой тэхнікі, якая паступае ў Беларусь.

Прынятае рашэньне Дзяржстандарт тлумачыць тым, што ўвядзеньне абавязковай сэртыфікацыі бытавой тэхнікі па патрабаваньнях энэргаэфэктыўнасьці «будзе садзейнічаць забесьпячэньню прысутнасьці на рынку краіны энэргаэфэктыўнай прадукцыі з дакладнымі заяўленымі характарыстыкамі».

Кіраўнікі бізнэс-саюзаў лічаць гэтую аргумэнтацыю сумнеўнай і папярэджваюць, што ўсе дадатковыя выдаткі бізнэсу будуць закладзены ў цану спажывецкіх тавараў. Бізнэс у гэтым рашэньні бачыць таксама абмежавальныя барʼеры на шляху руху тавараў у рамках Эўразійскай эканамічнай супольнасьці.

Прадстаўнікі бізнэс-асацыяцый, якія абʼядноўваюць пастаўшчыкоў бытавой тэхнікі, прагназуюць прыкметнае зьніжэньне асартымэнту тавараў.

Беларуская бізнэс-супольнасьць прапаноўвае альбо цалкам адмяніць пастанову аб сэртыфікацыі, альбо выключыць зь яе бытавую тэхніку і электроніку.

БелаПАН/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт