Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі зьявіліся ільготныя крэдыты на будаўніцтва

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 08.12.2016 18:14
Грамадзяне, якія стаяць у чарзе на паляпшэньне жыльлёвых умоваў, могуць атрымаць крэдыт на будаўніцтва пад 12% гадавых.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Грамадзяне, якія стаяць на ўліку для паляпшэньня жыльлёвых умоваў, могуць атрымаць крэдыт на будаўніцтва жылых памяшканьняў на 15 гадоў пад 12% гадавых. Пра гэта паведамляе партал TUT.BY са спасылкай на прэс-службу «Беларусбанка».

Стаўка па новым крэдыце на 50% меншая за стаўку рэфінансаваньня Нацбанка. Каб атрымаць крэдыт, трэба прад’явіць банку даведку пра тое, што вы маеце патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоваў, даведку аб даходах сям’ і дамову з забудоўшчыкам. Крэдыты выдаюцца на 15 гадоў, і іх ня будуць выдаваць пэнсіянэрам па ўзросьце. Крэдытуецца да 75% кошту будаўніцтва.

У чарзе на паляпшэньне жыльлёвых умоваў у Беларусі знаходзіцца каля 200 тысячаў чалавек.

tut.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт