Logo Polskiego Radia
Print

МАК скончыў праверку допінг-пробаў мінулых Алімпіядаў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 08.12.2016 19:07
Беларусь недалічылася пяці ўзнагародаў Гульняў у Пэкіне і трох у Лёндане.
Photo: pixabay.com

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) абвясьціў пра завяршэньне пераправеркі допінг-пробаў пэкінскай Алімпіяды-2008. Беларусь недалічылася пяці ўзнагародаў Гульняў у Пэкіне і трох у Лёндане – перадае партал TUT.BY.

Аднак колькасьць дыскваліфікаваных спартоўцаў можа павялічыцца. Новы антыдопінгавы кодэкс, які ўступіў у сілу з 1 студзеня 2015 году, прадугледжвае павелічэньне тэрміну захоўваньня допінг-пробаў – з 8 да 10 гадоў. Пры зьяўленьні новага мэтаду выяўленьня забароненых рэчываў, а таксама калі зьявяцца дадатковыя абставіны, старыя пробы могуць праверыць і ў 2018 годзе.

На сёньня інтэнсіўны працэс пераправеркі допінг-пробаў Алімпіядаў 2008 і 2012 гадоў, які стартаваў у жніўні 2015 года, выявіў 101 станоўчы допінг-тэст. Санкцыі былі прымененыя супраць 79 атлетаў.

tut.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт