Logo Polskiego Radia
Print

НББ выключыў з абарачэньня амаль 95% купюр старога ўзору

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.12.2016 16:33
Пры гэтым банкноты буйных наміналаў выключаны практычна поўнасьцю.
Photo:belta.by

Нацыянальны банк Беларусі выключыў з абарачэньня амаль 95 працэнтаў купюр старога ўзору ад сумы наяўных грошай, паведамілі ва ўпраўленьні інфармацыі й грамадзкіх сувязей Нацбанка.

У Нацбанку растлумачылі, што на 1 сьнежня з абарачэньня выключана амаль 95 працэнтаў ад сумы й 54 працэнты ад колькасьці банкнотаў узору 2000 году, якія знаходзяцца па-за касамі Нацыянальнага банка на 1 ліпеня 2016 году.

Пры гэтым банкноты буйных наміналаў (Br50 тыс., Br 100 тыс. і Br 200 тыс.) выключаны практычна поўнасьцю (99,4 працэнта), а банкнотаў дробных і сярэдніх наміналаў (Br 100, Br 500 і Br 1 тыс.) выключана ўсяго 30 працэнтаў.

Тэрмін паралельнага абарачэньня банкнотаў узору 2000 і 2009 году завяршаецца 31 сьнежня.

Рашэньне аб правядзеньні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі з 1 ліпеня 2016 году было замацавана ўказам ад 4 лістапада 2015 году нумар 450. Дэнамінацыя праведзена шляхам замены існуючых у абарачэньні банкнотаў узору 2000 году на банкноты й манэты ўзору 2009 году ў суадносінах 10 000 і 1 беларускі рубель.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт