Італьянцы запускаюць у Беларусі праект
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        02.12.2016 17:43
                    
                                 
                
                
                    Па раньняй дыягностыкі жаночага рака ў Гомельскай вобласьці.
                
                
                    
                        
Foto:  Iburiedpaul/Flikr.com/CC BY-ND 2.0
                     
                
                
                
               
                
                         Ініцыятарам праекту сталі італьянскія ротарыянцы з "Адда Ладыджана”.
Яны сабралі 100 тысяч эўра на праект раньняй дыягностыкі жаночага рака ў Гомельскай вобласьці. З беларускага боку праект каардынуе ротарыянскі клюб «Менск - Ратуша".
Сёньня арганізатары ладзяць аўкцыён у галерэі TUT.BY, каб сабраць яшчэ паўтары тысячы. Імпрэза пачнецца а 19.00, на ёй выстаўляюцца на продаж працы графікаў, жывапісцаў і фатографаў.
Rotary International - гэта міжнародная няўрадавая асацыяцыя, якая аб'ядноўвае ў клюбы больш за мільён чалавек. Яе заснаваў амэрыканскі масон Пол Харыс ў 1905 годзе. Сваёй асноўнай дзейнасьцю ротарыянцы называюць дабрачыннасьць.
Паводле tut.by/юл