Logo Polskiego Radia
Print

Зьнешні дзярждоўг Беларусі вырас да 13,5 млрд даляраў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.12.2016 07:08
Ад пачатку года ён вырас на 1 млрд 19,1 млн даляраў, або на 8,2%.
pixabay.com/Public Domain CC0

Ад пачатку 2016 года да 1 лістапада дзяржаўны доўг Беларусі вырас на 2,6 млрд рублёў (на 8%) і склаў 35,5 млрд рублёў. Пра гэта паведамляе БелаПАН, спасылаючыся на інфармацыю Міністэрства фінансаў.

Пры гэтым зьнешні дзярждоўг паводле стану на 1 лістапада склаў 13,5 млрд даляраў ЗША. Ад пачатку года ён вырас на 1 млрд 19,1 млн даляраў, або на 8,2%.

За студзень-кастрычнік 2016 года, паводле зьвестак Мінфіна, Беларусь атрымала зьнешнія дзяржаўныя пазыкі на 1 млрд 613,7 млн ​​даляраў ЗША. З іх 800 млн даляраў даў Эўразійскі фонд стабілізацыі й разьвіцьця, 393,2 млн даляраў – урад і банкі Расеі, 313,2 млн – банкі Кітая, 105,5 млнМБРР, 1,8 млнЭБРР і СІБ.

Шэраг экспэртаў мяркуе, што ў беларускага ўрада няма іншых крыніцаў для пагашэньня пазык, акрамя чарговых зьнешніх запазычаньняў. У 2017 годзе на пагашэньне дзяржаўнай пазыкі неабходна накіраваць 5 млрд 232,2 млн рублёў. Пагашэньне дзяржаўнага доўгу ў замежнай валюце складзе 2 млрд 311 млн даляраў ЗША.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт