Logo Polskiego Radia
Print

Расея арэндуе 4 тыс. вагонаў для вучэньняў у Беларусі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.11.2016 09:16
Падчас папярэдніх вучэньняў для перавозкі войскаў і ўзбраеньня Расея выкарыстала 50-125 чыгуначных вагонаў.
Расейскія парашутысты ў КазахстанеРасейскія парашутысты ў Казахстанеcommons.wikimedia.org/Kazakstan Soldiers-B-O/Domena publiczna

Беларускія незалежныя СМІ задаюць пытаньне, навошта расейская армія хоча арэндаваць больш за 4 тысячы вагонаў на час манэўраў у наступным годзе ў Беларусі. Падчас папярэдніх ваенных вучэньняў пад кодавай назвай «Захад» для перавозкі войскаў і ўзбраеньня Расея выкарыстала ад 50 да 125 чыгуначных вагонаў.

Незалежная інтэрнэт-газэта «Навіны» піша, што такі вялікі транспарт рускіх войскаў праз тэрыторыю Беларусі ў 2017 годзе зьвязаны з маштабам сумесных манэўраў.

«Некаторыя незалежныя экспэрты й актывісты апазыцыі ў Беларусі і Ўкраіне гатовыя бачыць скрытую небясьпеку агрэсіўных дзеяньняў Расеі супраць Беларусі», – піша газэта.

Беларускі экспэрт Арсеній Сівіцкі лічыць аднак, што наўрад ці паўторыцца ў Беларусі «крымскі сцэнар». На яго думку, «у Расеі няма неабходнасьці далучаць Беларусь, бо яе інтарэсы ў Беларусі й так абароненыя».

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт