Logo Polskiego Radia
Print

Бранскі Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь 20 тон сухога малака

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.11.2016 15:21
Інспэктары пры аглядзе даступнай часткі грузу не змаглі знайсьці маркіровачных этыкетак.
pixabay.com/Public Domain CC0

Бранскія спэцыялісты Рассельгаснагляду не прапусьцілі праз пункт „Красный Камень” 20 тон сухога малака, якое везьлі зь Беларусі. Адпраўшчыкам грузу значыўся Клецкі філіял ААТ „Слуцкі сыраробны камбінат”.

Як паведамляе прэс-служба расейскага ведамства, перавозка тавару была забароненая, „па прычыне немагчымасьці ідэнтыфікацыі грузу па суправаджальных дакумэнтах”.

Інспэктары Рассельгаснагляду пры аглядзе даступнай часткі грузу не змаглі знайсьці маркіровачных этыкетак. Груз быў вернуты ў Беларусь.

euroradio.fm/az

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт