Logo Polskiego Radia
Print

Станіслаў Шушкевіч закрывае партыю

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.11.2016 15:24
Лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады прызнаецца, што на дзейнасьць партыі няма сродкаў.
Фота: polskieradio.pl

Вядомы палітык, першы кіраўнік незалежнай Беларусі, лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады прызнаецца, што на дзейнасьць партыі няма сродкаў. «Справа ў тым, што мы проста ня цягнем аплату памяшканьняў, – распавядае Станіслаў Шушкевіч. – І няма з каго зьбіраць грошы. Людзі губляюць працу, менш зарабляюць. А мы стараемся добрасумленна плаціць. І ў адзін цудоўны момант мы зразумелі, што больш ня цягнем. Гэта суровая праўда жыцьця», – гаворыць Станіслаў Шушкевіч.

Ён расказаў, што плянуецца стварэньне аргкамітэту па новаму стварэньню партыі, паколькі аргкамітэт можа знаходзіцца без офіса. «У нас заканадаўства вельмі подлае ў гэтым сэнсе. Ёсьць партыя – значыць, плаці. Трэба мець як мінімум шэсьць афіцыйных памяшканьняў – і ўсё ж па камэрцыйным кошце! У нас ёсьць нават сем, і за кожнае трэба плаціць 100-130 даляраў у месяц. Вось і памножце – немаленькая сума атрымліваецца! А яшчэ калі прыплюсаваць камунальныя плацяжы, якія ўзімку значна ўзрастаюць», – гаворыць Станіслаў Шушкевіч.

«Вось мы, як і некаторыя, створым пастаянна дзеючы аргкамітэт па стварэньні партыі. Але пры гэтым будзем працаваць гэтак жа сама, як і працавалі», – дадаў ён.

Беларускі партызан/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт