Logo Polskiego Radia
Print

Нармандзкая чацьвёрка сустрэнецца ў Менску на будучым тыдні

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.11.2016 14:33
Падрыхтоўку да сустрэчы пацьвердзіла Міністэрства замежных спраў Нямеччыны.
PAP/EPA/BERND VON JUTRCZENKA

Кіраўнік МЗС Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер пацьвердзіў падрыхтоўку сустрэчы кіраўнікоў МЗС „нармандзкай чацьвёркі” (РФ, Украіна, Нямеччына, Францыя) ў Менску на наступным тыдні.

Раней кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін паведаміў, што сустрэча ў нармандзкім фармаце на ўзроўні міністраў замежных спраў можа адбыцца 29 лістапада. „Мы абмяркоўваем гэту дату. Я нядаўна размаўляў з Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам, мы вызначылі як магчымую наступную дату - 29 лістапада”, - сказаў Павел Клімкін.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт