Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія лібэральныя дэмакраты прапануюць рэфэрэндум

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 23.11.2016 16:35
Партыя Гайдукевіча хоча, каб прэзыдэнта выбіралі на сем гадоў, а парлямэнт - па зьмяшанай сыстэме.
Сяргей Гадукевіч, фота: nn.byСяргей Гадукевіч, фота: nn.by

Лібэральна-дэмакратычная партыя Беларусі прыняла на пасяджэньні свайго вышэйшага савету 23 лістапада прапанову вынесьці на рэфэрэндум пытаньні аб укараненьні зьмяшанай прапарцыйна-мажарытарнай сыстэмы выбараў у парлямэнт, падаўжэньні паўнамоцтваў Савету Рэспублікі й Палаты прадстаўнікоў да 5 гадоў, прэзыдэнта — да 7 гадоў.

Партыя прапануе гэта, каб «умацаваць палітычную сыстэму Рэспублікі Беларусь». Партыйцы разьлічваюць, што згаданыя зьмены «прывядуць да далейшай дэмакратызацыі й разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці, умацаваньня ўлады ў краіне».

ЛДПБ разьлічвае прасунуць ідэю рэфэрэндуму, карыстаючыся прысутнасьцю ў Савеце Рэспублікі й Палаце прадстаўнікоў па аднаму сэнатару й дэпутату.

Паводле БелаПАН/Радыё “Свабода”/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт