Афіцыйны Менск шукае інвэстараў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        21.11.2016 13:03
                    
                                 
                
                
                    Беларускі кіраўнік асабіста пераконвае нямецкі бізнэс інвэставаць у Беларусь.
                
                
                    
                        
Foto: screenshot z president.gov.by
                     
                
                
                
               
                
                         У Менску адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком "ІПС Інжынірынг Кансалтынг", кіраўніком групы кампаній "ІПС Груп" Енсам Хэнкелем. 
Беларускі бок прадставіў нямецкай кампаніі магчымасьці ўзяць удзел у разьвіцьці ААТ "Магілёўхімвалакно". Беларускія ўлады паставілі перад сабой мэту да 2020 года стварыць там зусім іншае, новае прадпрыемства, заснаванае на высокіх тэхналёгіях. Цяпер вядзецца пошук інвэстараў пад гэта. У Менску спадзяюцца, што заходнія партнэры дапамогуць вызначыцца з прадуктам, які быў бы запатрабаваны на рынках. Беларускі кіраўнік падкрэсьліў, што ў Менску заўсёды з вялікім задавальненьнем ідуць на сумесныя праекты з прадстаўнікамі германскага бізнэсу. Асабліва ў сфэры перапрацоўкі нафты і нафтахімічнай вытворчасьці.
У сваю чаргу Енс Хэнкель сказаў, што рады знаходзіцца ў Беларусі, якую лічыць другой радзімай. Ён заявіў, што Беларусь мае вялікі патэнцыял, і для яго будзе гонарам дапамагчы сваімі ведамі.
Магілёўхімвалакно хоча арганізаваць вытворчасьць поліэфірнай прадукцыі, у тым ліку поліэфірных тэкстыльных нітак.
Паводле Белта/юл