Кадыраў адказаў на крытыку Лукашэнкі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
18.11.2016 13:12
Кіраўнік Чачні гатовы прыехаць у Беларусь.
Photo:Mil.ru/ru.wikipedia.org/ CC BY 4.0
Рамзан Кадыраў адказаў на запрашэньне беларускага лідара Аляксандра Лукашэнкі прыехаць у Беларусь, якое прагучала 17 лістапада ў час сустрэчы з расейскімі журналістамі.
„Адназначна, прымаю Вашу крытыку, як ад мудрага, вопытнага палітыка, лідара дружалюбнай Расеі дзяржавы й брацкага народа! Палічу для сябе за гонар прыехаць у Менск і сустрэцца ў любы зручны для Вас час”, - падкрэсьліў Кадыраў.
Кіраўнік Чачні таксама запрасіў кіраўніка Беларусі наведаць Чачэнскую Рэспубліку.
„Мы Вам будзем вельмі рады. Чачэнскі народ сустрэне Вас дастойна!”, - сказаў чачэнскі палітык.
Як паведамлялася, Аляксандр Лукашэнка, адказваючы 17 лістапада на пытаньне чачэнскага журналіста аб стварэньні з удзелам Беларусі ў Чачні інвэстыцыйнай пляцоўкі для разьвіцьця эканамічнага супрацоўніцтва, адзначыў, што гатовы падтрымаць такую прапанову й нагадаў, што чачэнскую дэлегацыю даўно чакаюць у Менску.
„І віна тут не мая, а Рамзана, які двойчы зьбіраўся сюды прыехаць”, - сказаў Лукашэнка. Ён зьвярнуў увагу, што беларуска-чачэнскае супрацоўніцтва пара актывізаваць.
belta.by/аз