Ідзе збор грошай на выданьне мэмуараў Міхала Клеафаса Агінскага
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        17.11.2016 19:13
                    
                                 
                
                
                    Пакуль што не хапае грошай, каб перакласьці чацьвёрты, апошні том.
                
                
                    
                        
Міхал Клеафас АгінскіФота: commons.wikimedia.org/Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                         Энтузіясты рыхтуюць да выданьня чатыры тамы мэмуараў Міхала Клеафаса Агінскага. Пакуль не хапае грошай, каб перакласьці чацьвёрты, апошні том.
«Калі гэты том будзе перакладзены, можна пачынаць выданьне кніг, — кажа Зьміцер Рагачоў, каардынатар праекту «Эпоха князя Міхала Клеафаса Агінскага». — Праца ідзе ўжо каля двух гадоў. Перакладзеныя першыя тры тамы мэмуараў, а таксама «Мая біяграфія» й «Назіраньні за падзеямі … у 1830 — 31 гадах». Яны таксама будуць выдадзеныя разам з мэмуарамі. Перакладам займаўся Вольф Рубінчык — палітоляг, перакладчык, дасьледчык».
Плянуецца, што электронная вэрсія выданьня зьявіцца праз паўгода пасьля заканчэньня збору грошай, друкаваная — у верасьні 2017 года. Плянуецца друк у летувіскім выдавецтве.
Міхал Клеафас Агінскі (1765-1833) — кампазытар, дзяржаўны й вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага й Рэчы Паспалітай, удзельнік паўстаньня Касьцюшкі, аўтар знакамітага палянэзу «Разьвітаньне з Радзімай».
наша ніва/вс