Беларусы праз гэта ўжо прахадзілі
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
14.11.2016 13:58
А. Лукашэнка: Рыхтуйцеся набраць сярэдні заробак у 500 даляраў у наступным годзе...
pixabay.com/Public Domain CC0
Аляксандар Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласьць даручыў у 2017 годзе вярнуць сярэдні заробак на ўзровень 500 даляраў.
«Рыхтуйцеся набраць сярэдні заробак у 500 даляраў у наступным годзе... Я не кажу, што павінны плаціць незаробленыя грошы. Ні ў якім разе. Інакш мы вернемся да таго, з чаго пачыналі два гады таму. Мы павінны стымуляваць, падштурхоўваць кіраўнікоў прыватных і дзяржаўных прадпрыемстваў да таго, каб мы наблізіліся да 500 даляраў», ― сказаў Лукашэнка чыноўнікам падчас наведваньня Магілёўскай вобласьці.
Разам з тым кіраўнік дзяржавы зьвярнуў увагу, што павышаць заработную плату без росту прадукцыйнасьці працы немэтазгодна.
Беларускі кіраўнік ужо абяцаў зарплату ў паўтысячы амэрыканскіх даляраў. І сапраўды заробкі вырасьлі, але пазьней здарыўся крызыс, і яны імгненна ўпалі. Многія эканамісты і цяпер ня вераць, што стабільны рост заробкаў у краіне магчымы ў бліжэйшай будучыні.
БелаПАН/нг