Суды Менска пачынаюць разгляд спраў за акцыі салідарнасьці з Пальчысам
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        13.11.2016 14:49
                    
                    Суд Маскоўскага раёна Менска 17 лістапада разгледзіць адразу тры адміністрацыйныя пратаколы.
                
Пікет пад будынкам суду, дзе праходзіць працэс Пальчыса.Фота: Вясна
                     
Суды Менска пачынаюць разгляд спраў за акцыі салідарнасьці з Пальчысам
Суд Маскоўскага раёна Менска 17 лістапада разгледзіць адразу тры адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах на актывіста Віктара Кулака. Ён браў удзел у акцыях салідарнасьці з блёгерам Эдуардам Пальчысам, крымінальная справа якога разглядалася ў Менскім гарадзкім судзе з 14 па 25 кастрычніка.
Першы судовы працэс за акцыю салідарнасьці з блёгерам Эдуардам Пальчысам адбыўся напярэдадні. У судзе Першамайскага раёна Менска разглядалася адміністрацыйная справа Леаніда Кулакова. Судзьдзя Дзьмітрый Цыкал вынес пастанову пакараць актывіста «Эўрапейскай Беларусі» штрафам у памеры 40 базавых велічынь.
У розныя дні падчас працэсу каля суда праводзілі акцыі салідарнасьці з Эдуардам Пальчысам дзесяткі грамадзкіх дзеячоў, палітыкаў, актывістаў.

Вясна/ав