Logo Polskiego Radia
Print

Сьнегапады пазбавілі электрычнасьці сотні беларусаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.11.2016 10:44
МНС паведамляе, што сьнегапады не выклікалі затораў на дарогах.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.PAP/Wojciech Pacewicz

На працягу мінулых сутак на тэрыторыі Беларусі з-за неспрыяльных умоў надвор'я, выкліканых моцнымі сьнегападамі, пэрыядычна парушалася электразабесьпячэньне 144 населеных пунктаў, паведамляе прэс-служба МНС са спасылкай на зьвесткі ДВА „Белэнэрга”.

Па стане на сёньняшнюю раніцу засталіся без электразабесьпячэньня 36 населеных пунктаў, 7 сельскагаспадарчых будынкаў, 146 трансфарматарных падстанцый у Берасьцейскай і Віцебскай абласьцях.

МНС паведамляе, што сьнегапады па апэратыўнай інфармацыі не выклікалі затораў на дарогах. У Берасьцейскай вобласьці падразьдзяленьні МНС дапамаглі дастаць са сьнежных заносаў тры аўтамабілі (1 грузавы й 2 легкавыя), у якіх знаходзіліся пяць чалавек. Таксама ратавальнікі ачышчалі дарогі ад паваленых дрэваў. Пацярпелых няма.

Для расчысткі дарог ад сьнегу задзейнічаны больш за 2 тысячы адзінак тэхнікі й больш за 4 тысячы работнікаў розных арганізацый. Ажыцьцяўляецца бесьперапынны маніторынг становішча, паведамляе МНС.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт