Зьміцер Дашкевіч падаў заяву на амапаўцаў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
08.11.2016 14:23
Актывіст паведаміў начальнікам міліцыі пра тое, што яго зьбілі 7 лістапада падчас затрыманьня.
Амапаўцы затрымліваюць Дашкевіча. 7.11.2016photo:www.euroradio.fm
Зьміцер Дашкевіч падаў у Першамайскі РУУС Менска заяву пра тое, што яго зьбілі 7 лістапада падчас затрыманьня. Актывіст з паплечнікамі сарваў адкрыцьцё помніка Леніну каля Менскага трактаранага завода і быў затрыманы.
Пасьля выхаду зь міліцыі Дашкевіч распавёў, што зь ім жорстка абыходзіліся ў аўтобусе пасьля затрыманьня: сунуўшы пальцы ў нос, задзіралі яму галаву, а таксама тыкалі ў рот гумовай дубінкай.
У камэнтары Радыё "Свабода" Дашкевіч паведаміў, што заяву ў яго ўзялі без праблем і далі накіраваньне на судмэдэкспэртызу, каб зьняць пабоі.
euroradio.fm/яс