Для ўпрыгожваньня ёлкі на Кастрычніцкай плошчы выкарыстаюць сучасную тэхналёгію
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
08.11.2016 14:02
Галоўную навагоднюю ёлку Беларусі плянуецца ўпрыгожыць сьвятлодынамічнымі цацкамі.
photo: www.pixabay.com
Галоўную навагоднюю ёлку Беларусі плянуецца ўпрыгожыць сьвятлодынамічнымі цацкамі з элемэнтамі нацыянальнага арнамэнту. Як расказала першы намесьнік дырэктара дзяржпрадпрыемства "Мінскрэкляма" Тацьцяна Каліціна, такая тэхналёгія для ўпрыгожваньня ёлкі ўжываецца ўпершыню. За кошт сьвятлоадбівальных матэрыялаў дызайнэры разьлічваюць дасягнуць эфэкт "сьвятленьня" ўбору днём.
Падобныя сьвятлодынамічныя сыстэмы ў Менску выкарыстаны пры афармленьні апор асьвятленьня па вуліцы Леніна пілонамі ў колерах дзяржаўнага сьцяга.
Вышыня ёлкі на Кастрычніцкай плошчы складзе каля 34 мэтраў. Да яе мантажу плянуецца прыступіць 21-30 лістапада. У пачатку сьнежня мэталічны каркас апрануць у ігліцу і ўпрыгожаць цацкамі.
telegraf.by/яс