Logo Polskiego Radia
Print

Вырасьлі экспартныя цэны на некаторыя віды малочнай прадукцыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.11.2016 16:27
Папярэдні раз рэкамэндуемыя мінімальныя экспартныя цэны павышаліся ў Беларусі 24 кастрычніка.
pixabay.com/Public Domain CC0

Узровень рэкамэндуемых мінімальных экспартных цэн на некаторыя віды малочнай прадукцыі павышаны з 4 лістапада, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі й харчаваньня.

Згодна з рашэньнем рабочай групы ведамства, мінімальная рэкамэндуемая экспартная цана на сьметанковае масла тлустасьцю 72,5 працэнта павялічана на 14 працэнтаў да 320 расейскіх рублёў за 1 кг, на сметанковае масла тлустасьцю 82,5 працэнта - на 19 працэнтаў да 350 расейскіх рублёў за 1 кг.

Акрамя таго, мінімальная рэкамэндуемая экспартная цана на сыры й сырныя прадукты тлустасьцю 45 працэнтаў і ніжэйшай узрасла на 4 працэнты да 270 расейскіх рублёў за 1 кг, тлустасьцю вышэйшай за 45 працэнтаў - таксама на 4 працэнты да 275 расейскіх рублёў за 1 кг.

Папярэдні раз цэны павышаліся 24 кастрычніка.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт