Logo Polskiego Radia
Print

За жарт пра бомбу ў мэтро распачалі крымінальную справу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.11.2016 11:42
Як паведамляе УУС па ахове Менскага мэтрапалітэна, здарэньне адбылося 31 кастрычніка.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain

За жарт пра бомбу ў менскім мэтро распачалі крымінальную справу. Па ёй праходзіць 24-гадовы ўраджэнец Лепеля.

Як паведамляе УУС па ахове Менскага мэтрапалітэна, здарэньне адбылося 31 кастрычніка. Падчас дагляду рэчаў пры ўваходзе на станцыю мэтро „Каменная горка” мужчына сказаў інспэктару службы бясьпекі, што ў яго сумцы знаходзіцца бомба. На станцыю тэрмінова выклікалі міліцыю й сапёраў, яе перакрывалі для ўваходу й выхаду пасажыраў.

Аднак ніякага выбуховага прыстасаваньня не знайшлі. За заведама ілжывае паведамленьне пра небясьпеку жыхару Лепеля пагражае штраф, арышт на тэрмін да шасьці месяцаў, альбо абмежаваньне волі — да трох гадоў, альбо пазбаўленьне волі на тэрмін да 5 гадоў.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт