Logo Polskiego Radia
Print

Расеец вёз праз мяжу "жвір" на паўмільёна даляраў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.11.2016 17:32
У лябараторыі высьветлілася, што 9 кіляграмаў камянёў – насартаваныя дыямэнты.
Здымак мае ілюстрацыйны характарЗдымак мае ілюстрацыйны характарphoto: www.pixabay.com

Падазрэньне ў мытнікаў «Бераставіцы» выклікалі камяні розных формаў, памераў і колераў.

Кіроўца настойваў, што гэта жвір для акварыюма. Нягледзячы на тлумачэньні, крышталы забралі і скіравалі на экспэртызу. У лябараторыі высьветлілася, што 9 кіляграмаў камянёў – насартаваныя дыямэнты, іх кошт складае каля $ 450 тысяч, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

Суд канфіскаваў дыямэнты і аштрафаваў кіроўцу. Хутчэй за ўсё яны не трапяць у крамы-канфіскаты, але можна спадзявацца, што шляхетныя камяні крыху ўзбагацяць беларускі бюджэт альбо золатавалютны рэзэрв Беларусі.

belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт