Logo Polskiego Radia
Print

Дасьледчыкі з Кэмбрыджа назвалі самых вядомых ураджэнцаў Беларусі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.11.2016 15:16
На першым месцы – Адам Міцкевіч.
Помнік Адама Міцкевіча ў Менску.Помнік Адама Міцкевіча ў Менску.Foto: Zedlik/Wikipedia/CC BY-SA 3.0

Каманда дызайнэраў, інжынэраў і навукоўцаў з Кэмбрыджу стварыла Пантэон самых славутых асобаў сьвету.

Стваральнікі гэтага праекту сабралі імёны амаль 11 000 чалавек, якія маюць профілі ў Вікіпэдыі прынамсі на 25 розных мовах. Затым яны распрацавалі Індэкс гістарычнай папулярнасьці. Балы ў рэйтынгу залежаць ад колькасьці праглядаў профіляў гэтых асобаў у Вікіпэдыі ад 2008 году да 2013 году.

Першае месца ў Індэксе гістарычнай папулярнасьці сярод ураджэнцаў Беларусі займае паэт Адам Міцкевіч. Яго профіль у Вікіпэдыі за 5 гадоў адчынялі амаль 6 мільёнаў разоў.

Дзясятка самых папулярных ураджэнцаў Беларусі выглядае так:
1. Адам Міцкевіч, паэт
2. Шымон Пэрэс, палітык
3. Леў Выгоцкі, псыхоляг
4. Марк Шагал, мастак
5. Мэнахем Бэгін, палітык
6. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, палітык
7. Фэлікс Дзяржынскі, палітык
8. Хаім Вэйцман, палітык
9. Рышард Капусьцінскі, пісьменьнік
10. Андрэй Грамыка, палітык

У трыццатку ўвайшлі Янка Купала (12), Аляксандар Лукашэнка (16), Сяргей Сідорскі (25), Аляксандар Глеб (27) і Вольга Корбут (28).

Са 190 краін, якія разглядаюцца ў рэйтынгу, Беларусь паводле папулярнасьці сваіх ураджэнцаў знаходзіцца на 41 месцы.

На падставе гэтай мэтадалёгіі найбольш вядомым чалавекам ва ўсёй гісторыі быў Арыстотэль, а затым Плятон, Ісус Хрыстос, Сакрат і Аляксандар Вялікі. Першае месца ў Індэксе гістарычнай папулярнасьці займаюць палітыкі, за імі акторы, футбалісты, пісьменьнікі й рэлігійныя дзеячы.

Гарадзенская Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт