Кабякоў накіраваўся з рабочым візытам у Кыргызстан
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
02.11.2016 10:51
У Бішкеку ён прыме ўдзел у паседжаньні Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў - членаў ШАС.
Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain
Прэм'ер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў накіраваўся з рабочым візытам у Кыргызстан, дзе прыме ўдзел у паседжаньні Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), якое праходзіць у Бішкеку 2-3 лістапада.
На паседжаньні будуць абмеркаваны практычныя пытаньні разьвіцьця супрацоўніцтва ў ШАС. Асноўная ўвага будзе зьвернутая на пэрспэктывы разьвіцьця эканамічнага ўзаемадзеяньня. Па выніках паседжаньня плянуецца падпісаньне каля 10 дакумэнтаў.
ШАС - гэта пастаянна дзеючая рэгіянальная міжнародная арганізацыя, членамі якой зьяўляюцца Кітай, Расея, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Узбэкістан. Шэсьць краін маюць статус дзяржавы-наглядальніка пры ШАС - Афганістан, Беларусь, Індыя, Іран, Манголія й Пакістан. Адносна Індыі й Пакістана кіраўнікі дзяржаў ШАС у ліпені 2015 года на Ўфімскім саміце прынялі рашэньне аб пачатку працэдуры іх прыёму ў ШАС. У пэрспэктыве на членства ў арганізацыі прэтэндуе Іран. Шэсьць краін зьяўляюцца партнэрамі па дыялёгу ШАС - Азэрбайджан, Армэнія, Камбоджа, Нэпал, Турцыя й Шры-Ланка.
belta.by/аз