Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь павысіла экспартныя пошліны на нафту й нафтапрадукты

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.11.2016 11:31
Мінулы раз экспартныя пошліны на нафту й нафтапрадукты ў Беларусі зьмяняліся 1 кастрычніка.
pixabay.com/Public Domain CC0

Беларусь з 1 лістапада павышае экспартныя пошліны на нафту й нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Эўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведную пастанову прыняў Савет міністраў.

Як паведамляе БелТА, зь сёньняшняга дня стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе складаць 92,7 даляра ЗША за тону замест ранейшых $91,9. Пошліна на прамагонны бэнзін будзе складаць 65,8 даляра за 1 тону (раней – 65,2 даляра), на таварныя бэнзіны – 56,5 за тону (раней – 56 даляраў).

У адносінах лёгкіх, сярэдніх дыстылятаў, дызэльнага паліва, бэнзола, талуола ўстаноўленая пошліна ў памеры 37 даляраў за 1 тону. Дагэтуль гэтая лічба складала 36,7 долара.

Мінулы раз экспартныя пошліны на нафту й нафтапрадукты ў Беларусі зьмяняліся 1 кастрычніка. Яны тады таксама былі павышаныя.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт