Беларусь нарошчвае супрацу з арабскімі краінамі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
31.10.2016 13:42
Гэта вынік візыту й перамоваў Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Катару й Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.
Foto: pixabay.com
Беларусь і Катар падпісалі пакет дакумэнтаў аб разьвіцьці супрацоўніцтва ў розных сфэрах. Адпаведныя дамоўленасьці заключаныя пасьля заканчэньня перамоваў беларускага кіраўніка з Эмірам Катара шэйхам Тамімам бен Хамадам аль-Таніса.
У ААЭ Аляксандар Лукашэнка размаўляў са спадчынным прынцам Абу-Дабі, намесьнікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Ўзброенымі сіламі ААЭ шэйхам Мухамэдам бен Заідам аль-Нахаянам.
Бакі падпісалі мэмарандум аб узаемаразуменьні па супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя, аб узаемадзеяньні ў галіне акадэмічнага і навуковага супрацоўніцтва, аб узаемаразуменьні па супрацоўніцтве ў фінансавых пытаньнях.
Беларускі бок спадзяецца, што разам з падпісанымі пагадненьнямі зьявіцца магчымасьць прыцягнуць на выключна льготных умовах крэдытных рэсурсаў з гэтых краін для праектаў, што фінансуюцца Банкам разьвіцьця Беларусі.
Падпісаныя дакумэнты даюць магчымасьць у далейшым выйсьці на прамыя дамоўленасьці і рэалізацыю праектаў у пазначаных сфэрах. Гэта практыка, якая прынятая ў дадзеных краінах. Спачатку мэмарандум ды дамоўленасьці на міжурадавым узроўні, а потым практычных мерапрыемстваў у рамках супрацоўніцтва, - патлумачыў журналістам амбасадар Беларусі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах і Дзяржаве Катар.
Паводле Белта/Наша Ніва/юл