Logo Polskiego Radia
Print

Brutto ўпершыню выступіў у Беларусі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 30.10.2016 12:32
На канцэрце ў Гомелі гурт Brutto паказаў сваю новую праграму Double Hot.
nn.by

Гурту Brutto ўпершыню дазволілі выступіць у Беларусі. Канцэрт адбыўся ў Гомелі.
З 2010 году франтмэн калектыву Сяргей Міхалок знаходзіўся ў неафіцыйным «чорным сьпісе» і ня мог сьпяваць у Беларусі. У выніку ў траўні мінулага году ён атрымаў від на жыхарства ва Ўкраіне.

На канцэрт у Гомелі прадалі 3000 білетаў. Brutto паказаў сваю новую праграму Double Hot, у якую ўвайшлі трэкі з альбомаў «Родны край» і Underdog, а таксама ўлюбёныя песьні «Ляпісаў» за апошнія дзесяць гадоў.

На ўваходзе на канцэрт у людзей адбіралі бел-чырвона-белыя сьцягі. Віталь Гуркоў, баксёр і музыкант BRUTTO, патлумачыў, што такая была ўмова ўладаў – каб канцэрт не пераўтвараўся ў палітычную акцыю. Для гэтага на канцэрце не павінна быць бел-чырвона-белых сьцягаў.


Наша Ніва/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт