У сталічнай школе № 21 прама падчас урока абвалілася столь
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        28.10.2016 19:07
                    
                                 
                
                
                    Сурʼёзна ніхто не пацярпеў, настаўніца вывела вучняў з кляса ў свабодны кабінэт і працягнула ўрок.
                
                
                    
                        
фота чытача tut.by
                     
                
                
                
               
                
                         У сталічнай школе № 21 на днях прама падчас урока абвалілася столь.  На фота, якое даслаў у рэдакцыю чытач, бачная таўшчыня тынкоўкі. Паводле  словаў відавочцы, адзін вучань атрымаў удары мяккіх тканак, астатнія  абышліся спалохам.
На шчасьце, сурʼёзна ніхто не пацярпеў. Настаўніца вывела вучняў з кляса ў свабодны кабінэт і працягнула ўрок.
Дырэктар школы Міхаіл Савіцкі растлумачыў, што ўпалі дзьве пліткі навясной столі пад ціскам тынкоўкі.
-  Упаў невялікі кавалак, ня будзе й паўмэтра. Пацярпелых няма, у хлопцаў,  якія сядзелі пад абваленай часткай, ніякіх пашкоджаньняў. Мы зьвязаліся  з бацькамі, кантралявалі іх самаадчуваньне. Але ў выніку ніхто нават не  зьвярнуўся да ўрача.
Прычына інцыдэнту, кажа Міхаіл Савіцкі, – узрост будынка. Будынак школы быў пабудаваны ў 1940-х гадах.
Паводле словаў дырэктара, сёньня столь ужо адноўленая й заняткі ў кабінэце праходзяць. Дарэчы, летам будынак школы рамантавалі.
tut.by/вс