Logo Polskiego Radia
Print

У Адэсе разгружаны танкер з азэрбайджанскай нафтай для Мазырскага НПЗ

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.10.2016 16:02
Пасьля адкаткі ў ёмістасьці нафта будзе адпраўляцца чыгуначнымі цыстэрнамі на Мазырскі НПЗ.
pixabay.com

У Адэскім порце разгружаны танкер з 84,7 тыс. т азэрбайджанскай нафты, прызначанай для Мазырскага НПЗ. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы Адэскага порта. Груз дастаўлены вечарам 19 кастрычніка з порта Супса танкерам Alhani (даўжыня – 249 м, сьцяг – Лібія).

Пасьля адкаткі ў берагавыя ёмістасьці адной з адэскіх нафтабаз, нафта будзе адпраўляцца чыгуначнымі цыстэрнамі на Мазырскі НПЗ.

У прэс-службе канцэрна «Белнафтахім» агенцтву БелТА пацьвердзілі інфармацыю пра тое, што ў бліжэйшы час Мазырскі НПЗ атрымае партыю азэрбайджанскай нафты. «Сапраўды, у порце Адэсы выгружаная партыя азэрбайджанскай нафты, прызначаная для перапрацоўкі на Мазырскім НПЗ. Яго тэхналягічная аснашчанасьць дазваляе перапрацоўваць розныя гатункі нафты», – заявілі ў канцэрне. Як адзначылі ў прэс-службе, «Беларусь прапрацоўвае розныя варыянты паставак нафты ў сувязі з недазагрузкай беларускіх НПЗ расейскай сыравінай».

Як паведамлялася, у трэцім квартале 2016 года пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь скараціліся на 2,25 млн. т.

naviny.by/вс

здымак мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт