Беларускія татары папрасілі вярнуць цягнік зь Менска ў Казань
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        18.10.2016 14:09
                    
                                 
                
                
                    У Менску прайшла сустрэча прэзыдэнта Татарстана з прадстаўнікамі татарскіх грамадзкіх арганізацый.
                
                
                    
                        
Купэ спальнага вагона ў складзе беларускага цягніка міжнароднага сьледаваньня  фота: Беларуская чыгунка 
                     
                
                
                
               
                
                         Беларускія татары папрасілі вярнуць цягнік зь Менска ў Казань, які курсіраваў раней. У сталіцы Беларусі прайшла сустрэча прэзыдэнта Рэспублікі Татарстан Рустама Мініханава з прадстаўнікамі татарскіх грамадзкіх арганізацый. Удзельнікі сустрэчы сказалі госьцю з Татарстана, што хацелі б наведаць яго рэспубліку, паўдзельнічаць у фэстывалях і сьвятах.
У Менску Рустам Мініханаў, які знаходзіцца ў Беларусі з двухдзённым візытам, сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Ён таксама сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым і наведае шэраг прадпрыемстваў.
эўрарадыё/вс