Старшынём Руху «За Свабоду» абраны Юрась Губарэвіч
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
16.10.2016 15:24
Ён зь мінімальнай перавагай перамог Алеся Лагвінца.
Юрась Губарэвіч. Фота са старонкі Юрася Губарэвіча ў сацыяльнай сетцы Facebook.
Старшынём Руху «За свабоду» абраны Юрась Губарэвіч – перадае газэта «Наша Ніва». На справаздачна-выбарчай канфэрэнцыі Руху за пасаду кіраўніка змагаліся тры кандыдаты: намесьнікі старшыні Юрась Губарэвіч і Алесь Лагвінец, а таксама актывіст Алесь Таўстыка.
Юрась Губарэвіч перамог зь мінімальнай перавагай: 59 галасоў атрымаў ён, 51 — Алесь Лагвінец. Алесь Таўстыка набраў 2 галасы.
У сваім выступе перад галасаваньнем Юрась Губарэвіч загадзя прапанаваў Алесю Лагвінцу пасаду першага намесьніка. Пасьля аб'яўленьня вынікаў галасаваньня Алесь Лагвінец паведаміў журналістам, што абмяркуе прапанову новага старшыні.
Рух За Свабоду – адно з самых вядомых грамадзкіх аб’яднаньняў Беларусі. Рух быў заснаваны ў 2006 годзе адзіным кандыдатам у прэзыдэнты ад аб'яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандрам Мілінкевічам. Напрыканцы 2008 году ўлады афіцыйна зарэгістравалі арганізацыю. У 2016 годзе Аляксандар Мілінкевіч заявіў, што адыходзіць з пасады старшыні Руху.
nn.by/ап