Парк мініяцюр замкаў ВКЛ падтрымала ўжо больш за сто чалавек
102 ахвярадаўцы й 8520 рублёў сабраных сродкаў – такі прамежкавы вынік кампаніі па зборы сродкаў на дадатковыя 3D-друкаркі для Парку мініяцюр замкаў Вялікага Княства Літоўскага, якая праходзіла на плятформе Talaka.
«Мы сабралі 77% ад заяўленай сумы. Гэта вельмі добры вынік. Мы бачым, што не патрапілі міма зь ідэяй. Людзям яна цікавая й яны гатовыя актыўна нас падтрымліваць, прычым ня толькі грашыма», – кажа дырэктар фонду «Краіна замкаў», ініцыятар стварэньня Парку замкаў ВКЛ Алесь Варыкіш.
Нагадаем, што акрамя фундатараў да праекта падключылася шмат добраахвотнікаў, якія ачысьцілі тэрыторыю парку ад камянёў, распрацавалі кампутэрныя мадэлі замкаў, адліваюць іх з плястыка на сваіх друкарках.
Частка сабраных у рамках кампаніі сродкаў ужо выдаткаваная на набыцьцё 3D-друкаркі расейскай вытворчасьці. Астатнія сродкі плянуецца ўкласьці ў набыцьцё другой друкаркі беларускай вытворчасьці.
У сапраўдны момант з плястыка адліваюцца макеты вежы Гедыміна ў Вільні, касьцёл абарончага тыпу ў Асташыне, дом-крэпасьць у Гайцюнішках. Усяго да канца года плянуецца адліць 10 макетаў.
Фонд працягвае кампанію па зборы сродкаў. Па словах Алеся Варыкіша, да гэтага часу праца вялася сярод фізычных асоб, цяпер жа плянуецца зрабіць упор на прыцягненьне спонсараў сярод камэрцыйных і грамадзкіх арганізацый.
102 ахвярадаўцы й 8520 рублёў сабраных сродкаў – такі прамежкавы вынік кампаніі па зборы сродкаў на дадатковыя 3D-друкаркі для Парку мініяцюр замкаў Вялікага Княства Літоўскага, якая праходзіла на плятформе Talaka.
«Мы сабралі 77% ад заяўленай сумы. Гэта вельмі добры вынік. Мы бачым, што не патрапілі міма зь ідэяй. Людзям яна цікавая й яны гатовыя актыўна нас падтрымліваць, прычым ня толькі грашыма», – кажа дырэктар фонду «Краіна замкаў», ініцыятар стварэньня Парку замкаў ВКЛ Алесь Варыкіш.
Нагадаем, што акрамя фундатараў да праекта падключылася шмат добраахвотнікаў, якія ачысьцілі тэрыторыю парку ад камянёў, распрацавалі кампутэрныя мадэлі замкаў, адліваюць іх з плястыка на сваіх друкарках.Частка сабраных у рамках кампаніі сродкаў ужо выдаткаваная на набыцьцё 3D-друкаркі расейскай вытворчасьці. Астатнія сродкі плянуецца ўкласьці ў набыцьцё другой друкаркі беларускай вытворчасьці.

naviny.by/ав