Logo Polskiego Radia
Print

Уручаны ўзнагароды VI Кангрэсу дасьледчыкаў Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.10.2016 14:17
Ганна Энгелькінг была ўзнагароджана за найлепшую публікацыю на польскай мове.
Photo:Jarosław Iwaniuk/Redakcja Białoruska

У Коўне завершыўся VІ Міжнародны кангрэс дасьледчыкаў Беларусі. Кульмінацыяй мерапрыемства традыцыйна была цырымонія ўручэньня прэмій за найлепшыя публікацыі на беларускую тэматыку.

Узнагароду за найлепшую гістарычную кнігу атрымаў гісторык зь Менска Аляксандр Груша за кнігу „Дакумэнтальная пісьмовасьць Вялікага Княства Літоўскага (канец XIV — першая траціна XVI ст.).

Узнагароду імя Зоры Кіпель за найлепшую кнігу ў галіне гуманітарных навук атрымаў Цімафей Авілін за кнігу ўнікальнай тэматыкі: „Паміж небам і зямлёй: этнаастраномія”.

Узнагароду за найлепшую кнігу ў галіне сацыяльна-палітычных навук атрымала дасьледчыца Вольга Кучынская. Яе манаграфія выйшла ў выдавецтве ўплывовага амэрыканскага ўнівэрсытэта.

Асобна былі ўганараваныя аўтары найлепшых артыкулаў.

Асаблівая ўзнагарода ў гэтым годзе — прэмія за найлепшую польскамоўную манаграфію на беларускую тэматыку. Яе атрымала — пры вялікім, шыкоўным выбары прэтэндэнтаў — этноляг Ганна Энгелькінг.

Сваю кнігу „Калхозьнікі. Антрапалягічнае дасьледаваньне тоеснасьці беларускай вёскі пералому ХХ і ХХІ стагодзьдзя” Энгелькінг пісала 20 гадоў, ажыцьцявіўшы дзясяткі паездак.

nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт