Logo Polskiego Radia
Print

Навучэнцы з раёну могуць бясплатна езьдзіць на вучобу ў сталіцу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.09.2016 14:17
Яны павінны паказаць даведку, якая пацьвярджае навучаньне ў сталічных установах.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain

Навучэнцам зь Менскага раёна далі права бясплатнага праезда на вучобу ў сталіцу. Такое рашэньне прыняў Менскі абласны савет дэпутатаў. Дакумэнт апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Вызначана, што навучэнцы ўстановаў агульнай сярэдняй адукацыі й спэцыяльнай адукацыі, разьмешчаных на тэрыторыі Менска, з 1 верасьня па 30 чэрвеня маюць права на бясплатны праезд на аўтамабільным транспарце агульнага карыстаньня рэгулярных прыгарадных зносінаў ад месца жыхарства (месца знаходжаньня) да месца вучобы й назад.

Каб скарыстацца гэтым правам, навучэнцы павінны паказаць даведку, якая пацьвярджае навучаньне ў сталічных установах. Рашэньне Менскага абласнога савета дэпутатаў набывае моц пасьля афіцыйнага апублікаваньня.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт