Logo Polskiego Radia
Print

На Полаччыне практычна не засталося структур незалежных прафсаюзаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.09.2016 18:47
Выключэньнем зьяўляецца толькі арганізацыя Беларускага незалежнага прафсаюзу на «Нафтане».
Нафтаперапрацоўчы завод ноччуНафтаперапрацоўчы завод ноччуwww.pixabay.com/CC0 Creative Commons

На Полаччыне практычна не засталося структур незалежных прафсаюзаў, якія могуць працаваць адкрыта на дзяржаўных прадпрыемствах. Выключэньнем зьяўляецца толькі першасная арганізацыя Беларускага незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве «Нафтан» у Наваполацку.

«Але й яна пэрыядычна зазнае ціск і абмежаваньне ў сваёй дзейнасьці», – кажа старшыня прафсаюзнай арганізацыі Свабоднага прафсаюза на прадпрыемстве «Полацк Шкловалакно» Віктара Стукаў.

Паводле яго, на «нафтанаўцаў» таксама аказваецца ціск, а колькасьць сяброў арганізацыі скарачаецца: адзін час у іх было больш за тысячу чалавек, цяпер сто-дзьвесьце. Віктар Стукаў гаворыць, што зь імі адміністрацыя нібыта вядзе перамовы й нібыта яны ўдзельнічаюць у прыняцьці калектыўнай дамовы, аднак абмежаваньні дзейнасьці там таксама вельмі сур’ёзныя. У якасьці прыкладу прафсаюзны дзеяч назваў забарону на распаўсюджваньне прафсаюзнага бюлетэню на завадзкой тэрыторыі «Нафтану».

У адрозьненьні ад «нафтанаўцаў», першасная арганізацыя Свабоднага прафсаюза на «Полацк Шкловалакне» цалкам перайшла ў падпольле. Асноўны актыў арганізацыі быў звольнены, а члены, якія засталіся працаваць, перасталі плаціць прафсаюзныя ўзносы праз бугальтэрыю, каб не афішаваць сваё сяброўства ў Свабодным прафсаюзе.

паводле радыё рацыя/вс

здымак мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт