25 гадоў таму "Пагоня" й белa-чырвона-белы сьцяг сталі сымбалямі Беларусі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        19.09.2016 15:53
                    
                                 
                
                
                    «Малады фронт» сёньня а 19-й запрашае на Кастрычніцкую плошчу ў Менску ўзьняць бела-чырвона-белыя сьцягі. 
                
                
                    
                        
Ілюстрацыйны здымакradyjo.net/A.Papko
                     
                
                
                
               
                
                         19 верасьня 1991 году Вярхоўны Савет Беларусі прыняў пастанову аб зьмене назвы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на Рэспубліку Беларусь. Тады ж дзяржаўным гербам была зацьверджаная «Пагоня», а дзяржаўным сьцягам — бела-чырвона-белы сьцяг.
Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч разам з моладзевымі актывістамі Паўлам Вінаградавым і Яўгенам Афнагелем сёньня а 19 гадзіне запрашаюць на Кастрычніцкую плошчу ў Менску ўзняць бел-чырвона-белыя сьцягі. Такім чынам на акцыі  «Праспэкт нацыянальнага сьцяга», будуць сьвяткаваць 25-годзьдзе наданьня «Пагоні» і бела-чырвона-беламу сьцягу статусу дзяржаўных сымбаляў.
Рэфэрэндумам 1995 году Аляксандар Лукашэнка адмяніў „Пагоню” і бел-чырвона-белы сьцяг як нацыянальныя сымбалі, замяніўшы іх гербам і сьцягам, падобнымі да Беларускай ССР.
Многія ў Беларусі лічаць, што цяпер вяртаньне „Пагоні” і бел-чырвона-белага сьцягу можа адбыцца толькі пасьля таго, як Аляксандар Лукашэнка перастане быць прэзыдэнтам.
яс