Суда над Юрыем Чыжом ня будзе
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
16.09.2016 16:55
"Калі падазраваны прызнаў віну і кампенсаваў шкоду, то адпадае неабходнасьць яго далейшага ўтрыманьня пад вартай", — заявіла прэс-служба КДБ.
Юры Чыж, Фота: Наша Ніваnn.by
Вызваленага з СІЗА КДБ бізнэсмэна Юрыя Чыжа ў хуткім часе вызваляць ад крымінальнай адказнасьці і суда над ім, па ўсёй бачнасьці, ня будзе, паведаміла БелаПАН кампэтэнтная крыніца на ўмовах ананімнасьці.
Вядомы беларускі бізнэсмэн, асноўны ўладальнік групы кампаній "Трайпл" Юрый Чыж быў вызвалены 14 верасьня. 16 верасьня Камітэт дзяржаўнай бясьпекі паведаміў, што Чыж прызнаў сваю віну й кампэнсаваў шкоду. "Калі падазраваны прызнаў віну і кампэнсаваў шкоду, то адпадае неабходнасьць яго далейшага ўтрыманьня пад вартай", — заявіў БелаПАН начальнік прэс-службы КДБ Дзьмітрый Пабяржын.
Юрый Чыж быў затрыманы 11 сакавіка гэтага года. Ён абвінавачваецца ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Разам з бізнэсмэнам па справе праходзяць яшчэ пяць чалавек. Усе яны знаходзяцца на волі.
БелаПАН/яс