Кошт расейскага газу для Беларусі будзе вызначаны на наступным тыдні
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        16.09.2016 16:26
                    
                                 
                
                
                    Пра гэта паведаміў віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка, які днямі безвынікова правёў перамовы з Аркадзем Дварковічам.
                
                
                    
                        
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Пра гэта паведаміў віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка, які днямі безвынікова правёў перамовы са сваім расейскім калегам Аркадзем Дварковічам:
«Не хвалюйцеся, дамовімся абавязкова. Проста пакуль не прыйшлі да ўзгадненьня пазыцыяў. Мы абмяркоўваем тры варыянты ўмоваў паставак расейскага газу(...). Беларусь настойвае на першым варыянце, самым выгадным для нас. Але, хутчэй за ўсё, будзем абмяркоўваць трэці варыянт, які прапанавала Расея — пэўныя субсыдыі для нас», — заявіў Уладзімер Сямашка.
Спрэчкі пра цэны на газ ідуць з пачатку году. Цяпер Беларусь плаціць 132 даляры за 1 тысячу кубамэтраў. Афіцыйны Менск з улікам падзеньня ўсясьветных цэнаў на энэрганосьбіты справядлівым коштам лічыць цану ў 73 даляры за куб.
Другі варыянт прадугледжвае прывязку да ўнутрырасейскіх цэнаў і яшчэ шэраг умоваў для Беларусі.
Трэці, варыянт, які прапануе разгледзець расейскі бок, — пэўныя субсыдыі для Беларусі.
Расея заяўляе, што беларускі доўг за газ кладае 270 мільёнаў даляраў.
Svaboda.org/яс