Logo Polskiego Radia
Print

Юрыя Чыжа выпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.09.2016 11:20
Асноўны ўладальнік групы кампаній «Трайпл» Юры Чыж быў затрыманы праваахоўнымі органамі 11 сакавіка.
Юрый ЧыжЮрый Чыжfoto: youtube.com

Юрыю Чыжу, які з сакавіка знаходзіўся ў СІЗА КДБ, у сераду зьмянілі меру стрыманьня, паведамляе TUT.BY. Паводле інфармацыі адной з крыніц, Юры Чыж адпушчаны пад хатні арышт і ў яго ёсьць шэсьць месяцаў, каб вярнуць прад'яўленыя яму прэтэнзіі (па словах прэзыдэнта, гэта 12-13 млн. даляраў). Па дадзеных іншай крыніцы, ён адпушчаны пад падпіску аб нявыезьдзе.
Пазьней у інтэрвію «Радыё Свабода» сам Юры Чыж пацьвердзіў, што яго выпусьцілі 14 верасьня пад падпіску аб нявыезьдзе.
11 верасьня Аляксандр Лукашэнка сказаў, што «справа Чыжа» знаходзіцца на кантролі ў прэзыдэнта. «І ня толькі таму, што ён буйны бізнэсмэн. Ён часамі недалёка быў ад прэзыдэнта... Многія асацыявалі яго паводзіны з імем прэзыдэнта. Мне гэта неабыякава, шчыра кажу», – прызнаўся Лукашэнка. Разам з тым ён паведаміў, што бізнэсоўцу ўжо прад'яўленыя абвінавачваньні й Чыж гатовы пакрыць шкоду. «Ёсьць эканамічныя злачынствы, нявыплата падаткаў і гэтак далей – памнажайце на тры, а некаторыя на пяць, плаціце за ўсё, што скралі ў дзяржавы, і ідзіце працуйце. І яны ж працуюць і ўдзячныя за тое, што іх не адправілі ў месцы не надта далёкія гадоў на 15, як у той жа Амэрыцы», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Нагадаем, асноўны ўладальнік групы кампаній «Трайпл» Юры Чыж быў затрыманы праваахоўнымі органамі 11 сакавіка. Разам з бізнэсмэнам у СІЗА КДБ трапілі яшчэ 5 чалавек, якія падазраюцца ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры. Па словах кіраўніка КДБ Валерыя Вакульчыка, сума шкоды па крымінальнай справе ў дачыненьні да бізнэсмэна Юрыя Чыжа складае каля 12 млн даляраў.
23 жніўня на волю выйшаў і шматгадовы партнэр Чыжа па бізнэсе Ўладзімір Япрынцаў.

Юрыю Чыжу, які з сакавіка знаходзіўся ў СІЗА КДБ, у сераду зьмянілі меру стрыманьня, паведамляе TUT.BY. Паводле інфармацыі адной з крыніц, Юры Чыж адпушчаны пад хатні арышт і ў яго ёсьць шэсьць месяцаў, каб вярнуць прад'яўленыя яму прэтэнзіі (па словах прэзыдэнта, гэта 12-13 млн. даляраў). Па дадзеных іншай крыніцы, ён адпушчаны пад падпіску аб нявыезьдзе.

Пазьней у інтэрвію «Радыё Свабода» сам Юры Чыж пацьвердзіў, што яго выпусьцілі 14 верасьня пад падпіску аб нявыезьдзе.

11 верасьня Аляксандр Лукашэнка сказаў, што «справа Чыжа» знаходзіцца на кантролі ў прэзыдэнта. «І ня толькі таму, што ён буйны бізнэсмэн. Ён часамі недалёка быў ад прэзыдэнта... Многія асацыявалі яго паводзіны з імем прэзыдэнта. Мне гэта неабыякава, шчыра кажу», – прызнаўся Лукашэнка. Разам з тым ён паведаміў, што бізнэсоўцу ўжо прад'яўленыя абвінавачваньні й Чыж гатовы пакрыць шкоду. «Ёсьць эканамічныя злачынствы, нявыплата падаткаў і гэтак далей – памнажайце на тры, а некаторыя на пяць, плаціце за ўсё, што скралі ў дзяржавы, і ідзіце працуйце. І яны ж працуюць і ўдзячныя за тое, што іх не адправілі ў месцы не надта далёкія гадоў на 15, як у той жа Амэрыцы», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Нагадаем, асноўны ўладальнік групы кампаній «Трайпл» Юры Чыж быў затрыманы праваахоўнымі органамі 11 сакавіка. Разам з бізнэсмэнам у СІЗА КДБ трапілі яшчэ 5 чалавек, якія падазраюцца ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры. Па словах кіраўніка КДБ Валерыя Вакульчыка, сума шкоды па крымінальнай справе ў дачыненьні да бізнэсмэна Юрыя Чыжа складае каля 12 млн даляраў.23 жніўня на волю выйшаў і шматгадовы партнэр Чыжа па бізнэсе Ўладзімір Япрынцаў.

tut.by/ав

tags: Чыж
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт