Logo Polskiego Radia
Print

17 гадоў таму ў Менску зьніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.09.2016 09:11
Беларускія ўлады не зацікаўленыя высьвятленьнем справы іх зьнікненьня.
naviny.by

17 гадоў таму ў Менску зьніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі
Сямнаццаць гадоў таму ў Менску пры нявысьветленых абставінах зьніклі апазыцыйны палітык Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі.
Увечары 16 верасьня 1999 года Ганчар, які першапачаткова быў у камандзе Аляксандра Лукашэнкі і дапамог яму прыйсьці да ўлады, а затым сышоў у апазыцыю, і яго сябар Анатоль Красоўскі прыехалі ў лазьню, разьмешчаную ў Менску па вуліцы Фабрычная, 20. Апошні раз іх бачылі прыкладна ў 22.35, калі абодва выйшлі з будынку й селі ў «Джып-Чэрокі» Красоўскага, піша БелаПАН.
Крымінальную справу па факце зьнікненьня Ганчара й Красоўскага распачала пракуратура Менску. Па дадзеных сьледзтва, пры аглядзе прылеглай тэрыторыі былі знойдзены асколкі плястмасавых рассейвальнікаў сьвятлосыгнальных прыбораў аўтамабіля, сьляды тармажэньня аўтамашыны й яе ўдару аб дрэва, а таксама сьляды крыві. Вынікі генатыпаскапічнай экспэртызы паказалі, што паходжаньне знойдзеных на месцы здарэньня сьлядоў крыві ад Красоўскага выключаецца, а ступень дакладнасьці вывадаў аб паходжаньні плям крыві ад Ганчара складае 99,6%.
Аналіз сабраных па справе доказаў, у тым ліку паказаньняў сьведак, дае падставу меркаваць, што Ганчар і Красоўскі былі гвалтоўна выкрадзеныя невядомымі асобамі.
Прадстаўнікі апазыцыі, родныя зьніклых і міжнародная грамадзкасьць лічаць, што Ганчар і Красоўскі былі выкрадзеныя па палітычных матывах, і падазраюць у датычнасьці да гэтага злачынства вышэйшых службовых асобаў краіны.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт