Logo Polskiego Radia
Print

Эўракамісія правядзе стрэс-тэставаньне на беларускай АЭС

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 15.09.2016 16:16
Нагадаем, ноччу 10 ліпеня на будаванай АЭС адбыўся інцыдэнт.
charter.org

19-20 верасьня Беларусь наведае дэлегацыя Эўракамісіі на чале з намесьнікам кіраўніка генэральнага дырэктарата ў энэргетыцы Герасімасам Томасам. Праграма працоўнага візыту дэлегацыі прадугледжвае сустрэчы з кіраўніцтвам МЗС, перамовы ў Міністэрстве энэргетыкі, МНС і Дзяржатамнаглядзе. Прадстаўнікі Эўракамісіі наведаюць пляцоўку будаўніцтва Беларускай АЭС.

Па словах прэс-сакратара МЗС Дзьмітрыя Мірончыка, асноўнай тэмай візыту будзе стрэс-тэставаньне, гэта значыць – ацэнка рызыкі й бясьпекі АЭС.

Нагадаем, ноччу 10 ліпеня на будаванай АЭС адбыўся інцыдэнт – падчас выпрабавальнага ўсталяваньня корпусу рэактара 330-тонны агрэгат сарваўся і ўпаў з вышыні ад двух да чатырох мэтраў. Пра гэты факт стала вядома толькі 25 ліпеня з паведамленьняў у сацыяльных сетках.

charter97.org/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт