Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі павышаюць падаткі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.09.2016 16:07
Пакуль толькі для рамесьнікаў ды ўладальнікаў аграсядзіб.
pixabay.com/Public Domain CC0

Рашэньне аб павышэньні падатку прымаюцьмуць на мясцовым узроўні, саветы дэпутатаў. Пры гэтым уведзена адно абмежаваньне: стаўка падатку можа буць павялічана не больш чым у тры разы.

Цяпер стаўка складае адну базавую велічыню (21 рубель). Гэта значыць, што максымум, які прыйдзецца плаціць рамесьнікам ці ўладальнікам аграсядзіб, — 63 рублі на год.

«Для тых, хто рэальна займаецца справай, дадаткова дзьве базавыя велічыні не стануць перашкодай», — выказаў сваё меркаваньне Юрый Селіверстаў і ўдакладніў, што прыняцьце такога рашэньня зусім не кажа пра тое, што стаўкі падымуць ва ўсіх рэгіёнах краіны адразу.

Нагадаем, у канцы мінулага года чыноўнікі ўжо абмяркоўвалі магчымасьць павышэньня падатку для гэтай катэгорыі. Так, для ўладальнікаў сядзіб падаходны падатак прапаноўвалася павялічыць з адной да 12 базавых велічынь у год, а для рамесьнікаў — з аднаго да чатырох у год. Аднак дэпутаты не падтрымалі тую прапанову.

Паводле tut.by/Наша Ніва/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт