Зьміцер Вайцюшкевіч запісвае альбом на вершы Ўладзімера Някляева
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
31.08.2016 16:54
Дыск мае стаць вынікам апошніх 7 гадоў супрацы Вайцюшкевіча й Някляева.
Serge Serebro/Wikipedia/CC BY-SA 3.0
Некалькі сьпеваў з будучага альбому сьпявак прэзэнтаваў сталічнай публіцы на вечарыне памяці беларускага капелана Алеся Чаркашына.
“Вядзем працу над альбомам на вершы Някляева да ягонага 70-годзьдзя,» – гаворыць музыка Зьміцер Вайцюшкевіч. Спадзяюся ён выйдзе не ў гэтым годзе, але ў наступным, нягледзячы на тое, што 70-годдзе сёлета. (...) Спадзяюся, усё гэта будзе запісана ў Варшаве зь вельмі добрым скрыпічным квартэтам, з добрымі аранжыроўкамі, якімі ўжо займаюцца варшаўскія кампазытары”, - распавёў Вайцюшкевіч.
Вайцюшкевіч вядомы выкананьнем твораў беларускіх клясыкаў. У яго гучаньні наноў ажылі вершы Караткевіча, Бураўкіна, Барадуліна і многіх іншых. Супольны праект з Уладзімерам Някляевым мае выйсьці напачатку 2017 года.
racyja.com/яс