З 1 кастрычніка ўводзіцца абавязковая плата за ваду ў «пустых» кватэрах
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
31.08.2016 13:42
Колькасьць выдаткаванай вады будзе вызначацца зыходзячы з норм спажываньня, устаноўленых мясцовымі органамі
photo: www.radyjo.net
У Менску налічваецца каля 6 тыс. кватэр, якія не абсталяваныя індывідуальнымі прыборамі ўліку вады і ў якіх адсутнічаюць зарэгістраваныя грамадзяне. На сёньня плата за ваду ў такіх «пустых» кватэрах не спаганяецца.
З 1 кастрычніка мяняюцца правілы й плата будзе абавязковай.
Колькасьць выдаткаванай вады будзе вызначацца зыходзячы з норм спажываньня, устаноўленых мясцовымі органамі, і ўмоўнай колькасьцю грамадзян.
Такім чынам, для кватэры плошчай 72 кв.м без лічыльнікаў і без зарэгістраваных у ёй жыхароў плата за ваду складзе Br26,69 у месяц.
Выключэньне складаюць жылыя памяшканьні, якія выдзяляюцца дзеля арэнды прадстаўніцтвам і органам міжнародных арганізацый; жылыя памяшканьні, прынятыя ў складзе спадчыны, але не больш за сем месяцаў з дня адкрыцьця спадчыны; жылыя памяшканьні для кароткатэрміновага пражываньня.
Каб пазьбегнуць платы вялікіх сум за паслугі водазабесьпячэньня і водаадвядзеньня, існуе тры варыянты. Першы: у жылым памяшканьні ўсталёўваецца лічыльнікі. Другі: у жылым памяшканьні рэгіструецца грамадзянін, лічыльнікі не ўсталёўваюцца і колькасьць выдаткаванай вады на кожнага чалавека будзе вызначацца зыходзячы з норм спажываньня. Трэці: у жылым памяшканьні рэгіструецца грамадзян і ўсталёўваецца лічыльнікі.
Такім чынам, для аплаты толькі за фактычна спажыты абʼём вады ўласьнікам жылых памяшканьняў рэкамэндуецца ўсталяваць лічыльнікі і заключыць дамову на водазабесьпячэньне і водаадвядзеньне кватэры з «Мінскводаканал».
belta.by/яс