Лукашэнка адзначае сваё 62-годзьдзе
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
30.08.2016 17:12
30 жніўня Аляксандар Лукашэнка адзначае дзень народзінаў.
Foto: screenshot z president.gov.by
Беларускаму прэзыдэнту споўнілася 62 гады.
Прэсавая служба беларускага кіраўніка заявіла, што Аляксандар Лукашэнка звычайна ня ладзіць пышных сьвяткаваньняў з гэтай нагоды. Сёлета дзень народзінаў прэзыдэнт правядзе ў звычайным рабочым рэжыме, паведаміла прэсавая сакратар беларускага кіраўніка Натальля Эйсмант.
Беларускія СМІ зазначаюць, што магчыма, Аляксандар Лукашэнка будзе сьвяткаваць заўтра, і падвойна. Справа ў тым, што 31 жніўня нарадзіўся ягоны малодшы сын Мікалай. У гэтым годзе яму спаўняецца 12 гадоў.
Паводле tut.by/юл