Малады Фронт рыхтуецца да Дня Незалежнасьці
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        24.08.2016 14:34
                    
                                 
                
                
                    Арганізацыя заклікае далучыцца да ўрачыстасьцяў, што адбудуцца ў Менску.
                
                
                    
                        
Источник: europarl.europe.ue
                     
                
                
                
               
                
                         25 жніўня арганізацыя ладзіць сьвяткаваньне 25-ых ўгодак Незалежнасьці Беларусі. 
А 18:00 гадзіне ля помніка Янку Купалу пройдуць 'Купальскія чытаньні', пасьля сьвяточнае рушаньне пад нацыянальнымі сьцягамі па праспэкце Незалежнасьці.
У заўтрашні дзень арганізацыя заклікае беларусаў фатаграфавацца пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, посьціць сьвяточныя навіны і віншаваньні пад хэштэгам #незалежнасьці25.
Малады Фронт нагадвае, што 25 жніўня Вярхоўны Савет спыніў дзейнасьць Камуністычнай партыі БССР і абвясьціў Незалежнасьць Беларусі.
Паводле mfront.net/юл