Logo Polskiego Radia
Print

Журналіст г. Лабадзенка змагаецца за беларусізацыю аўтазапраўкі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 22.08.2016 16:23
Прычынай стала адмова супрацоўніка дадзенай запраўкі пад Стоўбцамі пераключыць канал «Россия 24».
Г. ЛабадзенкаГ. ЛабадзенкаFacebook

Журналіст і каардынатар моўных курсаў «Мова Нанова» Глеб Лабадзенка зьвярнуўся ў Міністэрства інфармацыі Беларусі з просьбай паспрыяць беларусізацыі тэлеэфіру на запраўках кампаніі «United Company», а да сяброў і знаёмых – з патрабаваньнем байкатаваць гэтую сетку.

Прычынай стала адмова супрацоўніка дадзенай запраўкі пад Стоўбцамі пераключыць канал «Россия 24». Лабадзенка прасіў замест «Россия 24» уключыць любы беларускі тэлеканал. Дырэктар станцыі заявіў, што ёсьць загад кіраўніцтва не пераключаць канал «Россия 24», каб на запраўцы ішоў толькі ён.

Лабадзенка лічыць, што «гэта ў нашых сілах – патрабаваць, каб у публічных месцах не ўключалі расейскія каналы». «Гэта ня значыць, што я так моцна люблю беларускія тэлеканалы, але гэта дакладна значыць, што я вельмі не люблю расейскія», – мяркуе Глеб Лабадзенка.

У цэнтральным офісе кампаніі не камэнтуюць сытуацыю, просяць накіраваць пісьмовы запыт.

svaboda.org/нг


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт